You are viewing [info]kostus's journal

entries friends calendar user info Right Alliance Previous Previous
moj
Add to Memories
Share
Адна дзяўчына прыехала ў Амерыку на лета!а дакладней ў Нью-Йорк, і нешта не магла яна сабе працу знайсьці да і з ангельскай мовай неяк зусім не вельмі ў яе было, але ж ёй вельмі хацелася ролікі!І вось аднойчы яна сустрэла хлопца, які прапанаваў ёй пераспаць з ім за ролікі!Яна пагадзілася ,але ён, падлец, ролікаў ёй не набыў!Потым яна знайшла сабе яшчэ аднаго, але ён ролікаў не падарыў таксама!!!Пасля гэтага яна шмат з кім пераспала!Пагаворваюць што нават з цэлай вуліцай, але я думаю што менш, але ж ролікаў так ёй ніхто і не падарыў!

Current Location: Менск
Current Music: Пикник-Королевство кривых зеркал

Add to Memories
Share
У гарадскім цэнтры культуры Воршы адбыўся канцэрт супрацоўнікаў аховы правапарадку Віцебскага аблвыканкама. Былі праведзеныя таксама паказальныя выступы байцоў АМАПА. Мэтай мерапрыемства з’яўлялася “прыцягненне ўвагі моладзі да праблем злачыннасці і алкагалізму ў горадзе”.

Ну а наша ўвага сфакусавалася на назове калектыва сілавікоў - разанула слых гістарычнымі асацыяцыямі. Чаму менавіта такое? Таму што спелісь ў Віцебску, а спявалі ў Воршы, за якой Масква? Менавіта ў часы царскай Расеі ды ранняга бальшавізму Беларусь звалася Северо-Заподным краем… Няўжо адолела настальгія па тых даўніх і ганебных часах?

Ну а калі выступаць давядзецца ў Міорах, якія да 1939 уваходзілі ў склад Польшчы? Ці магчыма з’яўленне тамака групы пракуратуры, напрыклад, пад назовам “Крэсы всходни”? Што - таксама ў аблвыканкаме ўхваляць?

Або калі бы на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці, частка якой у часы другой сусветнай вайны ўваходзіла ў Прусію, нарадзіўся ансамбль “Зольдатен унд официрен нихт капитулирен”?

Але Іна Хамутоўская, галоўны ідэолаг горада, адкінула ўсе раўналежнікі, усё сумневы і цеплыня адклікалася аб культурнай падзеі ў правінцыйным горадзе: заявіла, што АМАП - гэтая зброя ў руках правасуддзя.

Праўда, пакуль не вельмі відаць, каб то зброя эфектыўна выкарыстоўвалася на фронце змаганьня з алкагалізацыяй: толькі сляпы не заўважае франтальнага наступу гарэлкі з чарніламі на “тутэйшых”. Ну а з захаду - з боку Расеі-матухны, Віцебшчыну дадаткова атакуюць яшчэ і розныя алкагольныя сурагаты тыпу праславутых “максимок”. Амаль легендарны “максім”, разумееш: ведай сабе выкошвае народ…aljans.org

Current Location: minsk

Add to Memories
Share

Current Location: Babrujsk
Current Music: Разбітае сэрца пацана-БРСМ

Add to Memories
Share
21 сьнежня ў Менскім клюбе “DA Club” прайшла вечарына, прысьвечаная 88-ым угодкам Слуцкага збройнага чыну і адначасова сьвяткаваньню каляд. Таму мерапрыемства падзялялася на дзьве часткі. У першай часцы выступіў вядомы беларускі бард Андрэй Мельнікаў, пасьля чаго гледачы праслухалі расповяд гісторыка пра падзеі 1920-га года на Беларусі. Працягнулася праграма выступленьнем маладых гуртоў “Headrade” і “Ківач Фуко”. Ды пад канец вечар быў сапсаваны нечаканымі праблемамі з напругай у сетцы ў клюбе, якія прывялі да адключэньня мікрафонаў. Кіраўніцтва клюба, як заўжды ў падобных выпадках, спаслалася на тэхнічныя непаладкі. Паколькі такі правы канцэрт праводзіўся ўпершыню, то па зале пайшоў выраз “першы блін комам”. Але ж кіраўнік Правага Альянсу – арганізатараў вечарыны Юры Карэтнікаў са сцэны завэрыў усіх, што “Ніфіга не комам! Галоўнае – мерапрыемства адбылося, сувязі наладжаны, старт падобнай практыцы дадзены. Таму гэта можна лічыць першым посьпехам. Мы й далей будзем працаваць у гэтым накірунку.” У прынцыпе, за выключэньнем некаторых аспэктаў, даволі шматлікая публіка, прыбыўшая ня толькі зь Менску, засталася задаволеная.

Пасьля канцэрту выдалася паразмаўляць з музыкамі гурта “Ківач Фуко”, якія ня вельмі абурыліся з-за тэхнічных непаладак, перашкодзіўшых іх выступленьню. Па іх словах, ім даводзілася перажываць і не такое, некаторыя іх канцэрты проста адмяняліся. Увогуле, музыкі засталіся задаволеныя, хоць і выступалі на адной сцэне разам з прадстаўнікамі іншых музычных накірункаў, ды перад незвычайнай для іх стылю публікай. Зараз гурт займаецца запісам сваіх новых песень, таму можа быць праз нядоўгі час нам давядзецца партымаць у рукох іх альбом. Музыкі нават паабяцалі пры магчымасьці й жаданьні арганізатараў прымаць удзел у далейшых падобных мерапрыемствах. Таксама цікавая бяседа атрымалася з Андрэем Мельнікавым, інтэрв’ю зь йім чытайце ніжэй.

Андрэй Мельнікаў: “Я – імпэрыяліст!”

У першую чаргу хочацца запытацца, ці спадабалася Вам выступаць на гэтым канцэрце, і ці падабаюцца Вам мерампремствы такога фармату?

Спадабалася. Для мяне тут у большай ступені новыя людзі, што вельмі добра.

А ці супрацоўвалі Вы раней з Правым Альянсам?

Я даўно й добра ведаў некаторых людзей з гэтай арганізацыі. Але, шчыра кажучы, глыбока зь яе мэтамі не знаёміўся. Усё ж такі мне да спадобы актыўнасьць людзей і тое, што яны шукаюць месца сабе тут, у Беларусі.

Што можаце сказаць наконт выступленьня на адной сцэне з моладзевымі гуртамі, якія яшчэ толькі пачынаюць свой творчы шлях?

Ну, напрыклад гурт “Ківач Фуко” не зусім новыя для мяне людзі, я знаёмы з некаторымі удзельнікамі. Прыемна, што гурты разьвіваюцца, шукаюць сябе ў розных накірунках. Гэта заўжды добра.

На інтэрнэт-сайце “у кантакце” вядзецца абмеркаваньне на конт “Паўночнарусіі” (Ноўгарад, Цьвер, Пскоў), некаторыя прадстаўнікі якой імкнуцца да пэўнага супрацоўніцтва з нашай краінай, падтрымліваюць ідэі адраджэньня ВКЛ і адмаўляюцца ад маскоўшчыны. На Вашу думку, ці трэба такое супрацоўніцтва?

Насамрэч, гэта можа быць вельмі пэрспэктыўна. Частка зямель Расеі, так званая “руская Атлянтыда”, Русь эўрапейская, а не татара-мангольская, была вельмі цесна зьвязана з ВКЛ. Проста ў свой час яна была задушана Масквой.

А ці не здаецца Вам, што там больш за пяцьсот год маскоўскага панаваньня маскальшчына пасьпела пусьціць глыбокія карані?

Відавочна, маскальшчына там у пэўнай сваёй ступені ёсьць, але хапае й таго, што іх з намі зьвязвае.

Апошнім часам зьвілася тэндэнцыя выпраўленьня “няправільных” з пункту погляду ўладаў музыкаў за мяжу. Так, гурты “Молат” і “P.D. SS Totenkopf” вымушаны былі зьехаць у Расею. Ці не баіцеся Вы быць пастаўленым перад такім ультыматумам?

На самой справе, мне вельмі падабаецца лёзунг “Беларусь бязь межаў”. Беларусь – гэта значна шырэйшае паняцьце, чым “Рэспубліка Беларусь”. Частка Беларусі ёсьць, напрыклад, у Празе,Архангэльску, а таксама ў многіх іншых гарадах Эўропы й Амэрыкі.

Ведаеце, як Задорнава не пускаюць у ЗША за яго выказваньні аб амэрыканскім стылі жыцьця, дык па такім прынцыпе Вам разам з Сяржуком Сокалавым-Воюшам даўно павінны былі забараніць уезд у Расею.

Хм, дык у мяне маці ж руская. Я выхоўваўся на Белым руху, Расейскае імпэрыі. У свой час Ігар Кашук зь беласточчыны вызначыў мяне як імпэрыяліста. А я й ёсьць імпэрыялістам. Я лічу, што мы можам жыць і ў вялікай сям’і, у тым ліку й славянсіх народаў, але з пэўнай ерархіяй каштоўнасьцей і не пад кіраўніцтвам Масквы. У Празе быў першы Славянскі зьезд, дзе славяне выступілі як аснова тагачаснага Эўразьвязу. Калі б гэтая ідэя рэалізавалася, мы б не былі цяпер другаснымі ў Эўропе. Але зараз, нажаль, усё па-іншаму. Я таксама лічу, што ня трэба адмаўляцца ад традыцый, якія былі нават у Расейскай імпэрыі, бо значная частка расейскага флота будавалася на беларусах, якія ехалі ў Піцер для навучаньня й слюжбы. Нават пры савецкім саюзе гэты звычай захаваўся, і цэлае пакаленьне маіх землякоў, сярод якіх быў і мой старэйшы брат, служыла ў флоце.

А Вы самі слюжылі ў войску?

Я слюжыў у Міністэрстве ўнутраных спраў.

Пакінула слюжба які-небудзь сьлед у Вашым жыцьці?

Для мяне гэты было адкрыцьцём нейкага незнаёмага, неафіцыйнага сьвету. Было цікава. Вось нейкая такая сістэма са сваімі медыцынскімі ўстановамі, экспэрымэнтамі, своеасаблівая дзяржава ў дзяржаве.

Скажыце калі ласка, якой абэцэдай Вы карыстаецеся самі: кірыліцай ці лацінкай?

Для сябе пішу лацінкай. Але ж для людзей, напрыклад на форуме Нашай Нівы, я пішу кірыліцай, бо лацінку, насамрэч, вельмі цяжка ўспрымаць хутка.

Як, думаеце, можна адначасна перавесьці беларускую мову на лацінку?

Яе не пераводзіць, а дапаўняць трэба. Дапаўняць і дапаўняць, пакуль гэта ня зробіцца прывычным.

Дзякуй Вам вялікі за размову, жадаем далейшых творчых посьпехаў. Прыяжджайце да нас яшчэ.

Матэр’ялы падрыхтаваў Багдан Война.

Tags:
Current Location: Miensk
Current Music: Тартак -Буча-Чака

Add to Memories
Share
Сарвана вечарына, прысвечаная Слуцкаму збройнаму чыну!

Супрацоўнікі КДБ патрабавалі ад гаспадара мінскага клуба DAclub, дзе меркавалася адзначыць гадавіну Слуцкага збройнага чыну, скасаваць дамову аб арэндзе залі.


Улады не дазволілі адзначыць гадавіну гераічнай падзеі беларускай гісторыі нягледзячы на тое, што арганізатары абяцалі чыноўнікам пазбегнуць палітызацыі мерапрыемства.


– Мы збіраліся правесці закрытую, але прадстаўнічую вечарыну, прысвечаную Слуцкаму паўстанню 1920 года. Дамовіліся з клубам, нават заплацілі частку грошай за арэнду. На гаспадара клуба у чацвер выйшлі супрацоўнікі спецслужб і рэкамендавалі яму, каб ён адмовіўся ад супрацоўніцтва з намі. Мы пайшлі у аддзел культуры Ленінскага райвыканкама і здавалася усё ўладзілі. І вось сёння нам паведамілі з клубу, што да іх зноў прыходзілі і патрабавалі скасаваць дамову, ¬¬– распавядае адзін з арганізатараў, Юрась Карэтнікаў.


На вечарыну было запрошана каля сотні гасцей (галоўным чынам дэмакратычных актывістаў) з розных рэгіёнаў Беларусі. Планавалася, што ў DAclub выступіць бард Андрэй Мельнікаў, гурт “Паўночны воўк” з Віцебска, а таксама маладыя музыкі са Слуцка і Мінск

Current Location: Менск
Current Mood: angry angry
Current Music: CWT-1-1

Add to Memories
Share
- Дзень добры, палкоўнік! Я Славамір.
Будзем знаёмыя? - Будзем.
Трашчыць і рвецца ад гукаў эфір,
і рвуцца ад кашлю грудзі.

- Палкоўнік, прыступім. Вось карта і плян.
Далей мы цярпець ня можам...
- Я ведаю, гэты паршывы клан
Мы зьнішчым і пераможам.

- Выдатна, палкоўнік! Вы, бачу, наш,
сапраўднай касьці беларускай.
Вы будзеце нішчыць здраднікаў аж
нават на глебе рускай.

- Я буду, аднак жа, дзе нашы арлы?
Час «ч» мы павінны прызначыць.
Мы выступім ціха на самай зары,
пакуль вораг сьпіць на дачах.

Мы жаль і спагаду адкінем прэч.
За нашых жанчын і дзетак
мы будзем галовы варожыя з плеч
здымаць, як жытцо з палетак.

Атрады зьнішчальныя ўжо ў лясах,
чакаюць толькі загаду.
Што ж, кожнаму здрадніку свой пасаг.
Гатова ўсё да нападу.

- Палкоўнік, трымайце, вось вам рука,
рука не салдата - паэта.
І вып'ем давайце за колер кукард,
за бела-чырвоны. За гэта!
09.05.96, 9-я камэра СИЗО КГБ

Current Location: Менск
Current Music: Фліт-Іжачок

Add to Memories
Share
Папрасіў сябра набыць пару квіткоў на наступную гульню Батэ!Але гэта аказалася справай вельмі складанай!Людзям якія стаялі гадзін з 8 раніцы сказалі што сёньня квіткі прадавацца не будуць, але продаж квіткоў пачаўся а 3!ДЛя забясьпячэньня парадку нагналі АМАПу, было разьбіта шкло адной з кас, і яшчэ шмат чаго цікавага адбывалася ў гэты час!У выніку сябра набыў квіткі адстаяўшы ў чарзе з 13.00 да 18.20 !І зноу ў Мнеску прадаюцца толькі самыя танныя квіткі!Цікава магчыма лі будзе трапіць на гульню з Рэалам!

Current Music: Bloodhound gang-i hope you die!

Add to Memories
Share

















Current Music: cwt---нет справедливости, нет мира!

Add to Memories
Share

Current Location: Miensk
Current Music: cwt--svaboda

Add to Memories
Share
profile
kostus
User: [info]kostus
Name: kostus
calendar
Back November 2009
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
links
page summary
tags